Аляксандр Пацыкайлік

беларускі гандбаліст

Аляксандр Пацыкайлік (нар. 8 сакавіка 1990) — беларускі гандбаліст. Кандыдат у майстры спорту Беларусі[1]. Правы крайні латвійскага клуба «Цэлтніекс» з Рыгі і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Гандбол
Аляксандр Пацыкайлік
Нарадзіўся 8 сакавіка 1990(1990-03-08) (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Пазіцыя правы крайні
Інфармацыя пра клуб
Клуб Латвія Цэлтніекс
Клубная кар’ера[* 1]
0000 — 2011 Сцяг Беларусі Аркатрон
2011—2012 Сцяг Беларусі СКА Мінск
2012—2013 Сцяг Беларусі Вікторыя-Рэгія
2013—2014 Сцяг Беларусі Кронан
2014—2015 Сцяг Беларусі Гомель
2015—2017 Сцяг Беларусі СКА Мінск
2017—2018 Сцяг Турцыі Азізіе Беледыесі
2018 Сцяг Фінляндыі Рыйхімякі
2019— Сцяг Латвіі Цэлтніекс
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь 7 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 лістапада 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2018

Кар’ера правіць

Выступаў за сталічныя клубы «Аркатрон», СКА і «Вікторыя-Рэгія», гродзенскі «Кронан» і «Гомель». У 2015 годзе вярнуўся ў СКА. У чэрвені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[2].

Сезон 2017/18 пачынаў у складзе турэцкага клуба «Азізіе»[3], а ў студзені 2018 года перайшоў у фінскі «Рыйхімякі»[4], дзе выступаў да канца сезона 2017/18.

У сезоне 2018/19 заставаўся без каманды, падтрымліваючы форму з мінскім СКА, а ў жніўні 2019 года падпісаў кантракт з латвійскім «Цэлтніексам»[5].

Статыстыка правіць

  Зборная Беларусі
Год Гульні Галы
2016 6 1
2017 1 0
Усяго 7 1

Зноскі

  1. Спіскавы склад мужчынскай гандбольнай каманды "СКА-Мінск" на перыяд 2016/2017 гг. (руск.)
  2. Поцыкайлик, Крицкий, Шинкель и Гайдученко покинули СКА-Минск (руск.). sportnaviny.com (20 чэрвеня 2017). Праверана 29 ліпеня 2017.
  3. «Судьи знают не все правила, но проверяют ногти перед матчем» (руск.). zviazda.by (10 кастрычніка 2017). Праверана 28 сакавіка 2018.
  4. Гандбол. Александр Поцыкайлик перешел из "Эрзурума" в "Риихимяки" (руск.). pressball.by (21 студзеня 2018). Праверана 2018-3-28.(недаступная спасылка)
  5. Гандбол. Александр Поцыкайлик перешел в латвийский "Целтниекс" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (27 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2019. Праверана 2019-11-3.