Аляксандр Паўлавіч Гурскі

беларускі футбольны трэнер

Аляксандр Паўлавіч Гурскі (1943 ці 1944[1] — снежань 2021) — беларускі трэнер.

Футбол
Аляксандр Паўлавіч Гурскі
Нарадзіўся не раней за 1943 і не пазней за 1944
Памёр снежань 2021
Грамадзянства

Клубная кар’ера правіць

Стаяў ля вытокаў развіцця жаночага футбола ў Беларусі. З 1992 па 1998 год узначальваў камітэт па жаночым футболе АБФФ, з 1994 па 1998 год быў членам выканаўчага камітэта АБФФ. З 1989 па 2002 год уваходзіў у склад прэзідыума Федэрацыі футбола горада Мінска. Займаў пасаду віцэ-прэзідэнта міжнароднай асацыяцыі «Саюз клубаў аматараў футбола»[1][2].

Быў галоўным трэнерам жаночых футбольных клубаў «Электроніка» і «Няміга».

Зноскі

  1. а б Памёр ветэран беларускага футбола Аляксандр Гурскі(нявызн.). blr.belta.by (7 снежня 2021). Праверана 24 сакавіка 2024.
  2. Памёр ветэран беларускага футбола Аляксандр Гурскі (руск.). zviazda.by (7 снежня 2021). Праверана 24 сакавіка 2024.

Спасылкі правіць