Аляксандр Мікалаевіч Хацкевіч
Аляксандр Хацкевіч (нар. 19 кастрычніка 1973, Мінск) — былы беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі паўабаронцы), а потым трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам расійскага клуба «Ротар» з Валгаграда.
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Аляксандр Мікалаевіч Хацкевіч | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
19 кастрычніка 1973[1][2] (47 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
У 2014—2016 гадах быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ераПравіць
ІграваяПравіць
Выхаванец мінскай СДЮШАР «Дынама», з 1990 гуляў за дубль, а з 1992 — за асноўны склад мінскага «Дынама». У 1996 годзе разам з Валянцінам Бялькевічам перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе паспяхова выступаў на працягу сямі гадоў.
У 2004—2005 выступаў у Кітаі і Латвіі, улетку 2005 вярнуўся ў мінскае «Дынама». Неўзабаве стаў адным з лідараў клуба.
На працягу 1993—2005 гадоў гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.
ТрэнерскаяПравіць
У красавіку 2007 яшчэ гуляў за «Дынама», калі атрымаў прапанову ўзначаліць мінскі клуб пасля звальнення Пятра Качуры. Некаторы час узначальваў каманду ў якасці гуляючага трэнера, але хутка скончыў кар’еру іграка. У складзе «Дынама» рабіў стаўку на маладых ігракоў — уласных выхаванцаў, але ў выніку каманда заняла 9 месца ў чэмпіянаце, што стала найгоршым вынікам за ўвесь час выступлення ў чэмпіянаце Беларусі. Па заканчэнні сезона 2007 пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Дынама».
У пачатку 2008 года ўзначаліў юнацкую зборную Беларусі, а ў ліпені таго ж года — «Віцебск». У сезоне 2008 прывёў «Віцебск» да пятага месца ў чэмпіянаце. У ліпені 2009 года з-за фінансавых праблем пакінуў віцебскі клуб.
З 2010 года працаваў ва Украіне: некаторы час быў асістэнатам у трэнерскім штабе нацыянальнай зборнай Украіны, пасля ўзначальваў кіеўскае «Дынама-2».
4 снежня 2014 года быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі[3]. У адборы да чэмпіянату Еўропы 2016 не здолеў узняць Беларусь вышэй за чацвёрты радок пасля правальнага старту. Пачаў са зборнай адбор да чэмпіянату свету 2018, аднак неўзабаве беларуская каманда моцна ўскладніла задачу, згуляўшы ўнічыю з Люксембургам (1:1) і саступіўшы Балгарыі (0:1). У снежні 2016 года кантракт АБФФ з Хацкевічам быў разарваны[4].
2 чэрвеня 2017 года было абвешчана аб прызначэнні Хацкевіча на пасаду галоўнага трэнера кіеўскага «Дынама»[5]. Разам з кіяўлянамі двойчы стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Украіны. У чэрвені 2019 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Дынама»[6], аднак у жніўні таго ж года пасля паражэння ў Лізе чэмпіёнаў ад «Бругэ» быў звольнены[7].
У снежні 2019 года стаў галоўным трэнерам расійскага клуба «Ротар» з Валгаграда[8].
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Беларусі (4): 1992/93, 1993/94, 1994/95, 1995
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2006
- Уладальнік Кубка Беларусі: 1994
- Найлепшы футбаліст Беларусі (2): 1998, 2000
- Чэмпіён Украіны (7): 1996/97, 1997/98, 1998/99, 1999/2000, 2000/01, 2002/03, 2003/04
- Уладальнік Кубка Украіны (4): 1997/98, 1998/99, 1999/2000, 2002/03
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Украіны: 2001/02
Зноскі
- ↑ Aleksandr Khatskevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alyaksandr Khatskevich // FBref.com
- ↑ Александр Хацкевич назначен главным тренером сборной Беларуси
- ↑ АБФФ расторгла контракт с главным тренером сборной Беларуси Александром Хацкевичем
- ↑ Александр Хацкевич официально возглавил киевское "Динамо"
- ↑ Официально: Хацкевич заключил новое двухлетнее соглашение с киевским "Динамо"
- ↑ Киевское "Динамо" уволило Хацкевича
- ↑ Александр Хацкевич возглавил лидирующий в ФНЛ "Ротор"
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Статыстыка на сайце Федэрацыі футбола Украіны (укр.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)