Аляксандр Ісакавіч Хацкевіч

дзяржаўны дзеяяч Беларускай ССР (1895—1937)

Алякса́ндр Іса́кавіч Хацке́віч (28 студзеня 1895, в. Навасёлкі, цяпер Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 24 лістапада 1937[3], Менск, НКУС) — дзяржаўны дзеяч Беларускай ССР.

Аляксандр Ісакавіч Хацкевіч
Народны камісар фінансаў БССР
1931 — 1935
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Папярэднік Васіль Мікуліч
Пераемнік Іван Кудзелька
Народны камісар унутраных спраў БССР
красавік 1925 — люты 1926
Кіраўнік урада Язэп Адамовіч
Папярэднік Дзмітрый Чарнушэвіч
Пераемнік Аляксандр Сташэўскі
Нараджэнне 28 студзеня 1895(1895-01-28) ці 1895[1]
Смерць 24 лістапада 1937(1937-11-24)
Партыя
Член у
Дзейнасць дзяржаўная служба[2] і рэдагаванне[d][2]
Месца працы
Прыналежнасць Расійская імперыя і РСФСР[d]
Бітвы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям’і. У 1909 годзе скончыў вясковую школу. Працаваў на лесапільных заводах Барысава і Рэчыцы.

За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года ў расійскай арміі. У час службы зблізіўся з бальшавікамі, у 1917 годзе ўступіў у РКП(б). Пасля ранення з 1918 года на радзіме. Удзельнічаў ва ўстанаўленні бальшавіцкай улады на Барысаўшчыне. Са снежня 1918 года старшыня Лошніцкіх валасных выканаўчага камітэта і рэваліцыйнага камітэта. У час польска-савецкай вайны кіраваў партызанскімі групамі на Барысаўшчыне. У 1920 годзе старшыня Барысаўскай павятовай РСІ, са снежня — Барысаўскага павятовага выканаўчага камітэта. У 1921 годзе ўзначальваў камісію па барацьбе з бандытызмам, спекуляцыяй і дэзерцірствам.

У снежні 1922 года як член паўнамоцнай дэлегацыі Беларускай ССР падпісаў Дэкларацыю аб утварэнні СССР. З мая 1924 года старшыня Магілёўскага акруговага выканаўчага камітэта, з красавіка 1925 года народны камісар унутраных спраў БССР. У 1926—1927 гадах пастаянны прадстаўнік урада БССР пры ўрадзе СССР. З мая 1927 года сакратар ЦВК БССР, адначасова старшыня Нацыянальнай камісіі пры ЦВК БССР, на гады дзейнасці якой на чале з Хацкевічам прыпаў пік праводзімай у рэспубліцы палітыкі беларусізацыі. У 1928 годзе ўзначаліў урадавую камісію па рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую Акадэмію навук. З лютага 1931 года народны камісар фінансаў БССР. У 1935—1937 гадах сакратар Савета Нацыянальнасцей ЦВК СССР. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай камісіі па выпрацоўцы Канстытуцыі СССР 1936 года, узначальваў Камісію па амністыі і савецкім грамадзянстве. Быў рэдактарам часопіса «Революция и национальности», член рэдакцыйнага савета Вялікага савецкага атласа свету. Выступаў у друку ў пытаннях савецкага будаўніцтва.

Член ЦВК БССР у 1920—1937 гадах і яго Прэзідыума ў 1925—1936 гадах. Член ЦВК СССР у 1922—1924 гадах, 1925—1937 гадах і яго Прэзідыума ў 1927—1935 гадах. Член Кантрольнай Камісіі ЦБ КП(б)Б у 1920—1921 гадах, ЦБ КП(б)Б у 1922—1924 гадах. Член ЦК КП(б)Б у 1927—1937 гадах. Кандыдат у члены Бюро ЦК КП(б)Б у 1929—1934 гадах.

25 ліпеня 1937 года арыштаваны ў Маскве, этапаваны ў Менск. Асуджаны 24 лістапада 1937 года «тройкай» НКУС за «шпіянаж на карысць польскай разведкі» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1956 годзе[4]. Існуе версія, што прысуд быў зменены, паводле звестак атрыманых жонкай Аляксандра Хацкевіча, ён памёр 27 лютага 1943 года ў лагерах ад інфаркту міякарда[5].

Сям’я

правіць

Быў жанаты з Лідзіяй Уладзіміраўнай Хацкевіч, меў 2 дзяцей. Жонка была рэпрэсаваная як член сям’і здрадніка радзімы, вызваленая ў 1946 годзе пасля 8 гадоў лагераў[4].

Памяць

правіць

У гонар Аляксандра Хацкевіча названа вуліца ў Барысаве і Навасёлках. У Барысаве, на доме дзе жыў Хацкевіч, усталявана памятная дошка.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 8 снежня 2023.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 9 снежня 2023.
  3. М. А. Бандарэнка. ХАЦКЕВІЧ Аляксандр Ісакавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. №565
  4. а б Хацкевіч Аляксандр Ісакавіч. marakou.by. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2022.
  5. Аляксандр Ісакавіч Хацкевіч (бел. (тар.)). by.openlist.wiki.

Літаратура

правіць