Аляксандр Юр’евіч Каваленка
Аляксандр Юр’евіч Каваленка (нар. 8 мая 1963, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — савецкі спартсмен (трайны скачок). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1986).
Аляксандр Юр’евіч Каваленка | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
8 мая 1963[1] (61 год) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 178 см |
Вага | 80 кг[2] |
Біаграфія
правіцьУ 1985 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры. Выхаванец Віцебскай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па лёгкай атлетыцы «Буравеснік-73».
З пачатку 1990-х гадоў працуе трэнерам у Латвіі.
Бронзавы прызёр ХХІV летніх Алімпійскіх гульняў (1988) у трайным скачку, чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1986), чэмпіён СССР (1987—1988), чэмпіён СНД (1992).
Спартыўныя дасягненні
правіць- Чэмпіянат СССР па лёгкай атлетыцы (1987, Расія) — 1 месца
- ХХІV Алімпійскія гульні (1988, Карэя) — 3 месца
- Чэмпіянат СНД па лёгкай атлетыцы (1992, Расія) — 1 месца
Зноскі
Літаратура
правіць- Александр Коваленко // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. — Доп. изд. — Витебск : Витебская областная типография, 2011. — С. 146—151.
- Коваленко Александр Юрьевич // Профессиональные союзы Беларуси : энциклопедия : в 2 т. / редкол.: Л. П. Козик [ и др.]. — Минск, 2011. — Т. 1 : А-М. — С. 331.
- Коваленко Александр Юрьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн, 2007. — Т. 4 : Картография-Миноговые. — С. 107.
- Коваленко Александр Юрьевич // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 226—227.