Аляксей Ільіч Бондараў

Аляксей Ільіч Бондараў (5.3.1924, д. Заміта, Магілёўская вобласць — 18.3.1998) — беларускі ўрач, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1970)[1].

Аляксей Ільіч Бондараў
Дата нараджэння 5 сакавіка 1924(1924-03-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1998(1998-03-18) (74 гады)
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў Гомельскую фельчарска-акушэрскую школу (1950), Мінскі медыцынскі інстытут (1958)[1].

Галоўны ўрач медсанчасткі Мінскага камвольнага камбіната (1959—1960). Намеснік загадчыка (1960—1964), загадчык (1964—1976) Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя[1].

Старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза медыцынскіх работнікаў (1976—1978), загадчык аддзела Белсаўпрофа (1978—1987). Урач Мінскай 3-й гарадской клінічнай бальніцы (1987—1989), урач Мінскага гарадскога цэнтра здароўя (1989—1994)[1].

Зноскі