Аляксей Ісаевіч Сідарэнка
беларускі гісторык
Аляксей Ісаевіч Сідарэнка (14 сакавіка 1914 — 20 верасня 1980) — дэкан гістарычнага факультэта БДУ (1953—1955), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Аляксей Ісаевіч Сідарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1914[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 1980[1] (66 гадоў) |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[1] (1950) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 14 сакавіка 1914 года. На гістарычны факультэт БДУ паступіў у 1937 годзе (скончыў яго ў 1945 годзе).
У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў у складзе 16-й танкавай брыгады на Ленінградскім, Волхаўскім і 3-м Прыбалтыйскім франтах, быў цяжка паранены.
У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1950—1953 гадах быў старшынёй Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў вышэйшай школы і навуковых устаноў. У 1953—1955 годах быў дэканам гістарычнага факультэта БДУ. У 1974 годзе пайшоў на пенсію.
Памёр 20 верасня 1980 года.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Алексей Исаевич Сидоренко Архівавана 13 кастрычніка 2022. // Гістарычны факультэт БДУ