Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Аляксей Збунь
Збунь.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Аляксандравіч Збунь
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1997(1997-06-09)[1] (22 гады)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 179 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Украіны Гарняк-Спорт
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2012 — 2014 Сцяг Украіны БВВФК (Бравары)
Клубная кар’ера*
2015 Сцяг Украіны Шполатэхагра 5 (1)
2015 — 2018 Сцяг Украіны Зорка (Крапыўныцкы) 34 (2)
2019 Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 9 (0)
2019 — Сцяг Украіны Гарняк-Спорт (Гарышні Плаўні)
Нацыянальная зборная**
2017 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 сакавіка 2019.

Аляксей Збунь (нар. 9 чэрвеня 1997, Сабаліўка, Жытомірская вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Гарняк-Спорт» з Гарышніх Плаўняў.

Клубная кар’ераПравіць

На юнацкім узроўні гуляў за БВВФК з Бравараў, у 2015 годзе выступаў на аматарскім узроўні за клуб «Шполатэхагра» са Шполы ў чэмпіянаце Чаркаскай вобласці. У 2015 годзе стаў іграком «Зоркі», аднак у сезоне 2015/16, пераможным для каманды ў Першай лізе, не з’яўляўся на полі. Пасля выхаду каманды ў Прэм’ер-лігу выступаў пераважна ў моладзевым першынстве, дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 1 красавіка 2017 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Дняпра». У сезоне 2018/19, калі «Зорка» зноў апынулася ў Першай лізе, замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У сакавіку 2019 года, пасля таго як «Зорка» знялася з Першай лігі, падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда» з Мінска[2]. У складзе мінскай каманды ў асноўным выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком клуба «Гарняк-Спорт»[3].

Міжнародная кар’ераПравіць

У чэрвені 2017 года згуляў у двух таварыскіх матчах за моладзевую зборныя Украіны.

Зноскі

СпасылкіПравіць