Аляксей Аляксандравіч Хадкевіч

беларускі гандбаліст

Аляксей Хадкевіч (нар. 14 студзеня 1994) — беларускі гандбаліст. Кандыдат у майстры спорту Беларусі[2]. Левы паўсярэдні швейцарскага клуба «Базель» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Гандбол
Аляксей Хадкевіч
Поўнае імя Аляксей Аляксандравіч Хадкевіч
Мянушкі Бык[1]
Нарадзіўся 14 студзеня 1994(1994-01-14) (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 190 см
Вага 95 кг
Пазіцыя левы паўсярэдні
Інфармацыя пра клуб
Клуб Швейцарыя Базель
Нумар 13
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2018 Flag of Belarus.svg СКА Мінск
2019—2020 Flag of Romania.svg Васлуй[d] 22 (40)
2020—0000 Flag of Switzerland.svg Базель[d]
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2016 Беларусь Беларусь 19 (44)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2017

Кар’ераПравіць

Выхаванец Мінскага сувораўскага вучылішча, з сезона 2011/12 выступаў за сталічны СКА, дзе з цягам часу стаў іграком асновы.

У снежні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са СКА[3] і неўзабаве далучыўся да румынскага клуба «Васлуй»[4]. Аднак, праз праблемы з дакументамі не згуляў за каманду ў сезоне 2018/19, па выніках якога яна выйшла ў элітны румынскі дывізіён[5], у сезоне 2019/20 згуляў за «Васлуй» у 22 матча чэмпіянату Румыніі, забросіў 40 мячоў.

У чэрвені 2020 года перайшоў у швейцарскі «Базель»[6].

СтатыстыкаПравіць

  Зборная Беларусі
Год Гульні Галы
2012 3 6
2013 2 0
2014 0 0
2015 7 22
2016 7 16
Усяго 19 44

Зноскі

СпасылкіПравіць