Аляксей Аляксеевіч Іваноў

Аляксей Аляксеевіч Іваноў (нар. 17 мая 1980 года, Віцебск, БССР) — беларускі лыжнік, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы.

Лыжнік
Аляксей Іваноў
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Поўнае імя Аляксей Аляксеевіч Іваноў
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Дата нараджэння 17 мая 1980(1980-05-17) (43 гады)
Месца нараджэння Віцебск, СССР
Рост 173 зм
Вага 69 кг
Кар’ера
Клуб Сцяг Беларусі БСКП
Статус спаборнічае
Вынікі
Кубак свету
Дэбют у Кубку свету 13 лютага 2005
Перамог у Кубку свету 0
Найлепшая пазіцыя ў Кубку свету няма ачкоў
Дыстанцыйныя віды няма ачкоў
Спрынтарскія віды няма ачкоў
Апошняе абнаўленне: 31 мая 2012

У Кубку свету Іваноў дэбютаваў у 2005 годзе, у снежні 2006 года ўпершыню трапіў у трыццатку лепшых на этапе Кубка свету, у эстафеце. Усяго на сённяшні момант мае 3 трапленні ў трыццатку лепшых на этапах Кубка свету, усё ў эстафеце. У асабістых гонках на этапах Кубка свету Іваноў не паднімаўся вышэй 39-га месца і ачкоў у залік Кубка свету не набіраў.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, стартаваў у трох гонках: 15 км вольным стылем — 60-е месца, дуатлон 15 15 км — 48-е месца, мас-старт 50 км — 45-е месца.

За сваю кар'еру прымаў удзел у двух чэмпіянатах свету, лепшы вынік — 13-е месца ў эстафеце на чэмпіянаце свету 2007 года, а ў асабістых гонках 36-е месца ў мас-старце на 50 км на тым жа чэмпіянаце.

Зноскі

Спасылкі правіць