Аляксей Віктаравіч Ігнашоў

Аляксей Ігнашоў (18 студзеня 1978), мянушка на рынгу «Чырвоны Скарпіён» — беларускі кікбаксёр у суперцяжкай вазе, сусветная знакамітасць у баях версіі К-1, сяміразовы чэмпіён свету па тайскім боксе. Акрамя таго ён станавіўся чэмпіёнам свету ў Сусветным Гран-пры K-1 2003 у Парыжы і Сусветным Гран-пры K-1 2001 у Нагое, Цяпер жыве ў Оклендзе, Новая Зеландыя і трэніруецца ў Balmoral Lee Gar Gym пад кіраўніцтвам Лола Хеймулі.

Аляксей Віктаравіч Ігнашоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Ігнашоў
Мянушка «Чырвоны Скарпіён» (англ.: Red Scorpion)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Нарадзіўся 18 студзеня 1978(1978-01-18) (46 гадоў)
Мінск, Беларуская ССР, СССР
Пражыванне Сцяг Новай Зеландыі Окленд, Новая Зеландыя
Рост 196 см
Вага 117 кг
Вагавая
катэгорыя
звыш 93 кг
Каманда Клуб «Чынук» (1995-2006),
Balmoral Lee Gar (з 2006 г.)
Стыль Муай-тай, кікбоксінг
Статыстыка ў змяшаных адзінаборствах
Баёў 3
Перамог 1
Паражэнняў 1
Не адбыліся 1
Статыстыка ў кікбоксінгу
Баёў 103
Перамог 83
Паражэнняў 20
Іншая інфармацыя

Баец правіць

«Чырвоны Скарпіён» асабліва вядомы за ўдары каленам, выкарыстаўшы іх у накаўце з Нікаласам Петасам і Картэрам Вільямсам. Лічыцца найталенавіты кікбаксёрам у цяжкой вазе ў свеце ў наш час. Да 16 мая 2009 г. быў адзіным, хто змог накаўтаваць Сэмі Шылта. Пры гэтым Аляксей лічыцца вельмі нестабільным байцом, які перыядычна паказвае млявую і бляклую працу ў рынгу. Да прыкладу, у баі з Петэрам Артсам у 2003 г. у чвэрцьфінале фінальнага турніру К-1. У 2005 годзе Ігнашоў траўміраваў калена ў баі супраць Б'ёрна Брэга і ў яго быў некаторы спад у выступах на рынгу. Зараз ён зноў набраў форму і рыхтуецца да новых баёў.

Ігнашоў трэніраваўся ў клубе «Чынук» (Мінск). Цяпер трэніруецца ў Новай Зеландыі і Японіі.

Тытулы правіць

  • Чэмпіён сусветнага Гран-пры К-1 у Парыжы ў 2003 г.
  • Чэмпіён сусветнага Гран-пры К-1 у Нагое ў 2001 годзе
  • Чэмпіён Беларускага Гран-пры К-1 у Мінску ў 2000 г.
  • Чэмпіён свету ў цяжкай вазе па версіі ISKA ў 2000 годзе
  • Чэмпіён свету ў цяжкай вазе па версіі WMC ў 2000 годзе
  • Чэмпіён свету ў цяжкай вазе па версіі WMC ў 1999 годзе
  • Чэмпіён свету ў цяжкай вазе па версіі ISKA ў 1999 годзе
  • Чэмпіён Еўропы па версіі WPKL ў 2000 годзе
  • Чэмпіён Еўропы ў цяжкім вазе па муай-тай сярод аматараў у 1997 г.