Аляксей Ганчараў
Аляксей Ганчараў (нар. 21 лютага 1984, Бэлць) — былы малдаўскі футбаліст, абаронца.
Нарадзіўся |
21 лютага 1984[1] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Малдова | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Кар’ера правіць
Клубная правіць
Гуляў за розныя клубы ў Малдове, у тым ліку ў «Алімпіі» з роднага горада Бэлць, дзе быў капітанам. У 2009—2010 гадах гуляў за брэсцкае «Дынама», у ліпені 2011 года вярнуўся ў беларускі клуб.
У пачатку сезону 2013 галоўны трэнер брэсцкага клуба Уладзімір Курнеў перавёў Ганчарава ў дубль, дзе той стаў капітанам. Пасля звальнення Курнева ў верасні 2013 года Ганчараў атрымаў магчымасць вярнуцца ў аснову. 6 кастрычніка 2013 года ў матчы з «Мінскам» пры ліку 2:1 на карысць мінчукоў на 88-й хвіліне не рэалізаваў пенальці, з-за чаго брэсцкі клуб у выніку прайграў 3:1. Пазней правёў яшчэ два матчы, а ў лістападзе ўжо не з’яўляўся на полі. У снежні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.
У пачатку 2014 года стаў іграком клуба «Сынджэрэй» з трэцяга па рангу малдаўскага дывізіёна[2].
Мижнародная правіць
У 2008 годзе атрымаў выклік у нацыянальную зборную Малдовы, але так і не выйшаў на поле[3].
Зноскі
- ↑ Alexei Goncearov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Андрей Бурковский: «Самый опытный в "Сынжерее" - Алексей Гончаров»
- ↑ Алексей Гончаров: "Каждый из игроков сборной Молдовы доставит вам немало хлопот"