Аляксей Мікалаевіч Мінін

Аляксей Мікалаевіч Мінін (23 кастрычніка 1909, в. Малое Кратова, Пінежскі раён, Архангельская вобласць, Расія — ?) — спецыяліст у галіне драўніназнаўства, тэхналогіі і абсталявання дрэваапрацоўкі. Кандыдат тэхнічных навук (1956), прафесар (1973).

Аляксей Мікалаевіч Мінін
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1909(1909-10-23) (114 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Архангельскі лесатэхнічны інстытут (1940).

Працаваў на Віцебскім фанерным заводзе (з 1940), Паволжскім фанерным заводзе (г. Зеленадольск, Татарстан, 1941—1948), Беларускім тэхналагічным інстытуце (з 1949, кафедра тэхналогіі клеяных матэрыялаў і пліт, у 1961—1981 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: выкарыстанне адходаў драўнянаў вытворчасці; аперацыйны разлік сыравіны ў фанернай вытворчасці.

Бібліяграфія правіць

Исследование влияния основных факторов на физико-механические свойства брикетов из опилок хвойных пород без добавления вяжущих или желатинирующих веществ с целью выявления оптимальных промышленных режимов брикетирования : автореферат диссертации … кандидата технических наук / А. Н. Минин. — Минск, 1956.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мінін Аляксей Мікалаевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 641.