Аляксей Уладзіміравіч Шчабятун

украінскі футбаліст

Аляксей Шчабятун (нар. 2 чэрвеня 1997, Запарожжа, Украіна) — украінскі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Кызыл-Жар» з Петрапаўлаўска.

Футбол
Аляксей Шчабятун
Поўнае імя Аляксей Уладзіміравіч Шчабятун
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1997(1997-06-02)[1][2] (26 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 184 см
Вага 77 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Кызыл-Жар
Нумар 9
Маладзёжныя клубы
2010—2012 Украіна Металург (Запарожжа)
2013—2014 Украіна Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2017 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2017   Украіна Сталь (Кам’янскэ) 5 (0)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 8 (0)
2018 Украіна Металург (Запарожжа) 9 (1)
2019 Украіна Авангард (Краматорск) 4 (0)
2019—2020 Украіна Металург (Запарожжа) 20 (3)
2020—2022 Украіна Абалонь (Кіеў) 46 (6)
2020   Украіна Абалонь-2 (Буча) 4 (0)
2022—2023 Літва Шаўляй 55 (20)
2024— Казахстан Кызыл-Жар (Петрапаўлаўск) 2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014 Украіна Украіна (да 17) 9 (5)
2014—2016 Украіна Украіна (да 19) 23 (10)
2016—2017 Украіна Украіна (да 21) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 сакавіка 2018

Клубная кар’ера правіць

Футболам пачаў займацца ў Запарожжы ў дзіцячай школе мясцовага «Металурга». Першы трэнер — Мікалай Мікалаевіч Сенавалаў[3]. З другой паловы сезона 2012/13 знаходзіўся ў акадэміі кіеўскага «Дынама». У ДЮФЛ выступаў за «Металург» і кіеўскае «Дынама».

У пачатку 2013 года быў уключаны ў заяўку «Дынама». У чэмпіянаце юніёрскіх каманд (U-19) дэбютаваў 18 сакавіка 2014 года ў матчы з данецкім «Шахцёрам» (1:1). У чэмпіянаце моладзевых каманд (U-21) дэбютаваў 1 лістапада 2014 года ў матчы супраць днепрапятроўскага «Дняпра» (2:0).

У сезоне 2014/15 Шчабятун стаў найлепшым бамбардзірам як у дынамаўскай камандзе U-19 (8 галоў у 15 матчах), так і U-21 (10 галоў у 14 гульнях). Абодва калектывы фінішавалі ў сваіх першынствах другімі. У сезонах 2015/16 і 2016/17 з камандай U-21 станавіўся моладзевым чэмпіёнам Украіны.

У ліпені 2017 года на правах арэнды перайшоў у «Сталь» (Кам’янскэ)[4]. Дэбютаваў на дарослым ўзроўні 16 ліпеня 2017 года ў матчы першага тура Прэм’ер-лігі супраць луганскай «Зары» (1:0), выйшаўшы ў стартавым складзе і на 63 хвіліне быў заменены на Гора Малакяна. У студзені 2018 года вярнуўся ў «Дынама»[5].

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Прамень» з Мінска і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[6]. З-за траўм толькі ў чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе мінчан. У ліпені 2018 года пакінуў «Прамень»[7].

У жніўні 2018 года вярнуўся ў запарожскі «Металург»[8], за які стаў выступаць у Другой лізе. У лютым 2019 года перабраўся ў першалігавы «Авангард» з Краматорска, а ў ліпені таго ж года зноў далучыўся да «Металурга», які выйшаў у Першую лігу.

У верасні 2020 года перайшоў у кіеўскую «Абалонь». Летам 2022 года перабраўся ў літоўскі «Шаўляй». У студзені 2024 года стаў іграком казахстанскага «Кызыл-Жара».

Міжнародная кар’ера правіць

З 2014 года прыцягваўся да юнацкіх зборных Украіны, а з 2016 года пачаў гуляць за моладзевую зборную.

Крыніцы правіць

  1. Oleksiy Shchebetun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Oleksiy Schebetun // FBref.com
  3. ОЛЕКСІЙ ЩЕБЕТУН (укр.). Афіцыйны сайт кіеўскага «Дынама» (16 ліпеня 2017).
  4. Сталь орендувала форварда Динамо (укр.). ua-football.com (16 ліпеня 2017).
  5. Сталь повернула форварда Динамо (укр.). champion.com.ua (15 студзеня 2018).
  6. "Луч" подписал 20-летнего украинского форварда (руск.). football.by (7 сакавіка 2018). Праверана 23 сакавіка 2018.
  7. "Луч" расстался со Щебетуном и подписал Ханкевича (руск.). football.by (20 ліпеня 2018). Праверана 20 ліпеня 2018.
  8. Футболист Алексей Щебетун возвращается в Запорожье (руск.)(недаступная спасылка). iz.com.ua (20 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2018. Праверана 2 верасня 2018.