Алілуя (іўр.: הַלְלוּיָה] הללויה], у транскрыпцыі халелу-Йа’х; у лац. транслітарацыі alleluia, літаральна «Хваліце Госпада») — адна з урачыстых і свяшчэнных песень хрысціянскага богаслужэння, якая ўжываецца асобна і як прыпеў да іншых песнапенняў. У шырокі ўжытак яна ўвайшла яшчэ ў 1 ст. у так званыя апостальскія часы і пры спяванні ў гонар св. Тройцы звычайна паўтаралася тройчы. Алілуя выконвалася ў хрысціянскіх цэрквах і як самастойная песня.

Літаратура

правіць
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 176. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
  • Alleluia-Melodien, hrsg. v. K.Schlager. Bd. I: Bis 1100 // Monumenta Monodica Medii Aevi, VII (1968)
  • Schlager K. Thematischer Katalog der ältesten Alleluia-Melodien aus Handschriften des 10. und 11. Jahrhunderts. München, 1965
  • Jammers E. Das Alleluia in der Gregorianischen Messe. Münster, 1973