Аліфатычныя злучэнні
Аліфацтычныя злучэнні ў арганічнай хіміі — злучэнні, якія не змяшчаюць араматычных сувязяў. Аліфатычныя злучэнні могуць прадстаўляць сабой адкрытыя ланцугі (ацыклічныя злучэнні) або замкнёныя (аліцыклічныя або цыклааліфатычныя злучэнні). Часам да аліфатычных злучэнняў адносяць толькі ацыклічныя, а аліцыклічныя вылучаюць у асобны клас.
Ацыклічныя злучэнніПравіць
Ацыклічныя злучэнні — арганічныя злучэнні, у малекулах якіх адсутнічаюць цыклы і ўсе атамы вуглярода злучаныя паміж сабой у прамыя або разгалінаваныя (адкрытыя) ланцугі. Адрозніваюць дзве асноўныя групы ацыклічных злучэнняў - насычаныя(гранічныя) вуглевадароды, у якіх усе атамы вугляроду звязаныя паміж сабой толькі простымі сувязямі (напр., гамалагічны шэраг метана), і ненасычаныя вуглевадароды, у якіх паміж атамамі вугляроду маюцца, акрамя простых (адзінарных) сувязяў, таксама падвойныя, патройныя сувязі (напр., шэрагі этылена, ацэтылена).
Аліцыклічныя злучэнніПравіць
Аліцыклічныя злучэнні — злучэнні, малекулы якіх утрымоўваюць адзін ці некалькі цыклаў, за выключэннем араматычных злучэнняў. Тыповымі прадстаўнікамі аліцыклічных злучэнняў з'яўляюцца цыклаалканы.
Цыклапрапан (структурная формула)
Тэтрагідрафуран (структурная формула)
Піперыдын (структурная формула)
Цыклапрапан (трохмерная мадэль)
Тэтрагідрафуран (трохмерная мадэль)
Піперыдын (трохмерная мадэль)
ЛітаратураПравіць
- Хімічны слоўнік навучэнца. Мн., "Народная асвета", 2004, С.18