Этылен
Этылен (паводле ІЮПАК: этэн) — арганічнае хімічнае злучэнне з формулай С2H4.
Этылен | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C2H4 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 28.05 г/моль |
Шчыльнасць | 0.001178 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | −169.2 °C |
Тэмпература кіпення | −103.7 °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-815-3 |
SMILES | |
RTECS | KU5340000 |
ChemSpider |
З'яўляецца найпростым алкенам (алефінам). Гэта бескаляровы гаручы газ са слабым пахам. Часткова раствараецца ў вадзе (25,6 мл у 100 мл вады пры 0 °C), этаноле (359 мл у тых жа ўмовах). Добра раствараецца ў дыэтылавым эфіры і вуглевадародах. Утрымоўвае падвойную сувязь і таму адносіцца да ненасычаных вуглевадародаў.
Этылен грае надзвычай важную ролю ў прамысловасці, а таксама з'яўляецца фітагармон. Этылен — самае вырабляемае арганічнае злучэнне ў свеце; агульная сусветная вытворчасць этылену ў 2008 годзе склала 113 мільёнаў тон і працягвае расці на 2—3 % у год. Выкарыстоўваецца для атрымання поліэтылену, этылавага спірту, воцатнай кіслаты і інш. Наркотык. Клас небяспекі — чацвёрты. У прыродзе этылен практычна не сустракаецца.