Амалех
Амалех (іўр.: עֲמָלֵק) — паводле падання, сын Еліфаза, роданачальнік амалекіцян, старажытнага арабскага племені, якое качавала ў пустынях Аравіі і паўднёвай Палесціны і было роднасным ідумеям. Імя Амалеха часта служыць у Бібліі назвай усяго племені, як і імя Ізраіль нярэдка азначае ўвесь народ ізраільскі. 3 прычыны шматвекавой варожасці, якая панавала паміж яўрэямі і амалекіцянамі, імя Амалех стала ў пазнейшых яўрэйскіх рэлігійна-містычных тлумачальнікаў свяшчэннага пісання сінонімам зла і нячыстай сілы[2].
Амалех | |
---|---|
Бацька | Eliphaz[d][1] |
Маці | Timna[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ а б 12 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken
- ↑ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 149—150. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 149—150. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.