Аманет (Амаўнет) — у старажытнаегіпецкай міфалогіі жаночая іпастась бога Амона, багіня паветра і ветру.

Аманет

Як і Амон, увасабляла таемныя сілы прыроды, нябачныя пачаткі. Імёны гэтай боскай пары перакладаюцца прыкладна як «тое, што немагчыма ўбачыць». Імя Аманет сустракаецца ў самых старажытных пірамідных тэкстах (2350—2345 гг. да н.э.) побач з імем Амона. У гэтых старажытных запісах яны параўноўваюцца з подыхам ветру. Часам багіню малявалі як змяю альбо жанчыну з галавой змяі.

Бог Амон, па шматлікіх старажытных звестках, меў жонку Мут, а Аманет, такім чынам, з’яўлялася яго жаночым варыянтам. Пазней, аднак, яе вобраз зліўся з постаццю багіні Мут, хаця ў Фівах і суседніх з імі тэрыторыях (асабліва ў Карнаку) Аманет яшчэ доўга ўшаноўвалася як самастойная багіня. Уваходзіла ў Геліопальскую васьмёрку багоў. Паўставала апякункай таемнай магіі, настаўніцай сям’і фараонаў. Таксама кіравала паўночным ветрам, неабходным для водных падарожжаў уверх па Нілу.

Спасылкі правіць