Аматарская радыёсувязь

Аматарская радыёсувязь, або аматарскае радыё — выкарыстанне радыёчастотнага спектру для некамерцыйнага абмену паведамленнямі, для бесправадных эксперыментаў, самападрыхтоўкі, прыватнага адпачынку, радыёспорту, спаборніцтваў і экстраннай сувязі. Паняцце «аматар» ужываецца для абазначэння «належным чынам упаўнаважанай асобы, зацікаўленай у радыёэлектрычнай практыцы з выключна асабістай мэтай і без грашовай зацікаўленасці»[1]. Аматарскае радыё трэба адрозніваць ад камерцыйнага вяшчання, грамадскай бяспекі (напрыклад, паліцыя і пажарная служба), або прафесійных службаў двухбаковай радыёсувязі (напрыклад, марская, авіяцыйныя сувязь, таксі і іншая).

Аматарская радыёслужба (аматарская служба і аматарская спадарожнікавая служба) кіруецца Міжнародным саюзам электрасувязі (МСЭ) праз Рэгламент радыёсувязі. Нацыянальныя ўрады рэгулююць тэхнічныя і эксплуатацыйныя характарыстыкі перадач і выдаюць асобныя ліцэнзіі на станцыі (абаненцкія рацыі) з унікальным ідэнтыфікацыйным пазыўным, які павінен ужывацца ва ўсіх перадач. Аператары-аматары павінны мець ліцэнзію на радыёаматарства, якую атрымліваюць пасля здачы дзяржаўнага іспыту, які дэманструе адэкватныя тэхнічныя веды ў галіне радыё і юрыдычныя веды ў галіне радыёрэгламентаў прымаючага ўрада.

Радыёаматары абмежаваныя невялікім наборам дыяпазонаў частот, так званых радыёаматарскіх дыяпазонаў, размеркаваных па ўсім радыёспектры, але ў гэтых дыяпазонах ім дазволена перадаваць на любой частаце з выкарыстаннем розных рэжымаў перадачы голасу, тэксту, малюнкаў і даных. Гэта дазваляе мець сувязь у горадзе, рэгіёне, краіне, кантыненце, свеце ці нават у космасе. Радыёаматарства афіцыйна прадстаўляе і каардынуе Міжнародны саюз радыёаматараў (IARU), які арганізаваны ў трох рэгіёнах і мае як членаў нацыянальныя таварыствы радыёаматараў, існыя ў большасці краін.

Зноскі

  1. General Regulations Annexed to the International Radiotelegraph Convention". — International Radiotelegraph Convention of Washington. — 1927. London: His Majesty’s Stationery Office. 1928. pp. 29-172

Літаратура правіць

  • Silver H. Ward Ham Radio For Dummies (4th ed.). — Hoboken, NJ: Wiley. — 2021. ISBN 978-1-119-69576-9. OCLC 1245417767.