Радыёаматарства — рознабаковае тэхнічнае хобі, звязанае з канструяваннем і выкарыстаннем радыётэхнічных і электронных прылад. Пад радыёаматарствам разумеецца канструяванне, пабудова, мадыфікацыя рознай электроннай апаратуры. Таксама гэтым тэрмінам часта называюць аматарскую радыёсувязь і радыёспорт. Радыёаматарства з’явілася неўзабаве пасля першых жа ўдалых эксперыментаў у вобласці бяздротавай сувязі.

Радыёаматарства можа мець розную накіраванасць:

  • канструяванне і пабудова аматарскай прыёмаперадаючай апаратуры і антэн;
  • удзел у розных спаборніцтвах па радыёсувязі (гл. радыёспорт);
  • калекцыянаванне картак-квітанцый (QSL-картак), якія дасылаюцца ў пацверджанне праведзеных радыёсувязей і/або дыпломаў, якія выдаюцца за правядзенне тых ці іншых сувязей;
  • пошук і правядзенне радыёсувязей з радыёаматарскімі станцыямі, якія працуюць з аддаленых месцаў або з месцаў, з якіх вельмі рэдка працуюць аматарскія радыёстанцыі (т.з. DXing);
  • праца нейкімі пэўнымі відамі радыёсувязі (тэлеграфія, тэлефанія з аднапалоснай або частотнай мадуляцыяй, тэлебачанне з павольнай разгорткай (SSTV), лічбавыя віды сувязі (RTTY, PSK, FT8));
  • сувязь на УКХ з выкарыстаннем адлюстравання радыёхваль ад Месяца (EME), зон палярнага ззяння («Аўрора»), метэорных патокаў, або з рэтрансляцыяй праз радыёаматарскія ШСЗ;
  • праца малой магутнасцю перадатчыка (QRP) на найпростай апаратуры;
  • работа на рэтра-апаратуры, рэстаўрацыя і аднаўленне гістарычных узораў апаратуры радыёсувязі;
  • удзел у радыёэкспедыцыях — выхад у эфір з аддаленых і цяжкадаступных краін і мясцовасцей, дзе няма актыўных радыёаматараў.

Акрамя таго, аматарскія радыёстанцыі і іх аператары абавязаны пры неабходнасці забяспечваць сувязь у надзвычайных сітуацыях, для чаго Міжнародны рэгламент[1] вызначае паняцце радыёаматарскай аварыйна-выратавальнай службы (англ. ARES — Amateur Radio Emergency Service).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гюнтер Г., Фукс Ф. Радиолюбитель. Пер. с нем. — М.:Госиздат, 1925