Амстэрдамскі метрапалітэн

Амстэрдамскі метрапалітэн выкарыстоўвае як падземныя так і наземныя лініі. Сетка знаходзіцца як у Амстэрдаме так і ў яго прыгарадах: Амстэлвеен, Дыемен, Одэр-Амстэл. Сетка належыць адміністрацыі Амстэрдама і эксплуатуецца кампаніяй Gemeentelijk Vervoerbedrijf, акрамя метро кампанія эксплуатуе таксама трамваі і паромы.

Амстэрдамскі метрапалітэн
Amsterdam metro LHB.JPG
Інфармацыя
Краіна Flag of the Netherlands.svg Нідэрланды
Горад Амстэрдам
Дата адкрыцця 10 студзеня 1977
Даўжыня ліній 42,5 кіламетраў
Колькасць станцый 52
Колькасць ліній 4
Схема ліній
AmsterdamMetroWashingtonStyle (from 2018).svg

ГісторыяПравіць

У 1968 годзе было прынята рашэнне пачаць будаваць метрапалітэн. Павінны былі быць пабудаваны чатыры лініі, якія б замянілі дзейсныя трамвайныя лініі і злучылі цэнтр горада з ускраінамі.