Амілапекцін (ад грэч. ámylon[1] — «крухмал», стар.-грэч.: πηκτός — зацвярдзелы) — адзін з асноўных поліцукрыдаў крухмалу, які складаецца з разгалінаваных ланцужкоў малекул глюкозы, монацукрыдныя рэшткі звязаныя α (1 → 4) і α (1 → 6) гліказіднымі сувязямі.

Амілапекцін
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₃₀H₅₂O₂₆
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 9037-22-3
PubChem 439207
Рэг. нумар EINECS 232-911-6
SMILES
ChemSpider 388347
Амілапекцін

Уласцівасці

правіць

Малекулярная маса дасягае 1 000 000. З іодам дае чырвона-фіялетавую афарбоўку. Амаль не растваральны ў халоднай вадзе, у гарачай вадзе ўтварае студзяністую частку клейстара.

Знаходжанне ў прыродзе

правіць

Доля амілапекціну ў бульбяным, кукурузным, рысавым крухмале — 76-81 %.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.77