Анастасій III (лац.: Anastasius PP. III; памёр чэрвень 913, Рым) — Папа Рымскі з красавіка 911 года па чэрвень 913 года.

Анастасій III
лац.: Anastasius PP. III
Анастасій III
120-ы Папа Рымскі
красавік 911 — чэрвень 913
Папярэднік Сергій III, Папа Рымскі
Пераемнік Lando[d]
Дзейнасць каталіцкі святар
Нараджэнне IX стагоддзе
Смерць 913
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Папа перыяду парнакратыі, некаторыя гісторыкі лічаць яго сынам Сергія III, аднак ёсць меркаванне, што яго бацькам быў рымскі шляхціч з імем Луцыян. Адстойваў інтарэсы сямейства Тэафілакта I. Разам з тым, прыдворныя паэты ўсхвалялі Анастасія за міласэрнасць. Яму прыпісваюцца два пасланні, аднак доказаў іхнай сапраўднасці няма. Анастасія аднавіў зносіны з Канстанцінопальскай царквой, падтрымаўшы Мікалая Містыка супраць імператара Льва VI.

Падчас пантыфікату Анастасія Ралон і яго падданыя былі хрысціянізаваны. Пахаваны ў саборы Святога Пятра.

Зноскі

Спасылкі правіць