Анастасія Віктараўна Каракоўская

Анастасія Віктараўна Каракоўская (нар. 1 жніўня 1996) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі.

Анастасія Каракоўская
Пол жаночы
Поўнае імя Анастасія Віктараўна Каракоўская
Спецыялізацыя плаванне[d][1]
Нарадзілася 1 жніўня 1996(1996-08-01) (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь

Дасягненні правіць

Бронзавая прызёрка Кубка Беларусі 2013 года на дыстанцыі 1500 м вольным стылем[2].

Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2013 года ў эстафеце 4 × 50 м вольным стылем. Бронзавая прызёрка на дыстанцыі 50 м вольным стылем, на дыстанцыі 50 м на спіне і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м[3].

Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі 2014 года на дыстанцыі 50 м вольным стылем[4].

Бронзавая прызёрка чэмпіянату Беларусі 2015 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем[5].

Чэмпіёнка Беларусі 2016 года ў эстафеце 4 × 100 м вольным стылем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 100 мікст. Бронзавая прызёрка на дыстанцыі 50 м батэрфляем[6].

Зноскі

Спасылкі правіць