Анастасія Канстанцінаўна Цагельнік
Анастасія Канстанцінаўна Цагельнік (28 жніўня 1928, в. Занкі, Свіслацкі раён — 28 лістапада 1979) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Член КПСС.
Анастасія Канстанцінаўна Цагельнік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
28 жніўня 1928 |
||||||
Смерць | 28 лістапада 1979 (51 год) | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1968). З 1944 года працавала на Свіслацкім маслазаводзе. Затым загадчык аддзела, сакратар Свіслацкага райвыканкама. З 1962 года інструктар, загадчык аддзела Свіслацкага райкама КПБ, з 1965 года старшыня Свіслацкага раённага камітэта народнага кантролю. З 1966 года другі сакратар Свіслацкага райкама КПБ. З 1969 года старшыня Свіслацкага райвыканкама. Член Рэвізійнай камісіі КПБ ў 1971—1976 гадах, Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР з 1975 года.
Памяць
правіцьІмем А. К. Цагельнік названа вуліца ў г. Свіслач, у Свіслацкім гісторыка-краязнаўчым музеі пра яе экспануюцца матэрыялы. У памяць Цагельник ў Свіслачы праводзіцца турнір па настольным тэнісе[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Гайдучак, М. Яе ведалі ўсе: [пра А. К. Цагельнік, ураджэнка в. Занкі Свіслацкага раёна, старшыня Свіслацкага райвыканкома (1969—1979)] // Свіслацкая газета. — 1994. — 16 лютага. — С.2
- Палубінскі, А. С. Наша Канстанцінаўна: [пра А. К. Цагельнік, ураджэнка в. Занкі Свіслацкага раёна, старшыня Свіслацкага райвыканкома (1969—1979)] // Старонкі гісторыі Свіслацкага краю: матэрыялы навук.-практ. канферэнцыі. — Гродна, 2001. — С.281-282; Свіслацкая газета. — 1999. — 27 лістапада. — С.2
- Поддержали единодушно: [кандидатуру А. К. Цагельник, выставленной кандидатом в депутаты Верховного Совета БССР] // Заветы Ильича. — 1975. — 17 мая. — С.1
- Цагельнік Настасся Канстанцінаўна: [біяграфія (1928, в. Занкі Свіслацкага раёна — 1979), старшыня Свіслацкага райвыканкома (1969—1979)] // Памяць. Свіслацкі раён: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / рэдкал. І. І. Варанец і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — С.450
- Цагельник Анастасия Константиновна: [краткая биография] // Заветы Ильича. — 1979. — 1 декабря. С.1
- Выступление депутата А. К. Цагельник: [на III сессии Верховного Совета Белорусской ССР девятого созыва] // Заветы Ильича. — 1976. — 22 июня. — С.2
- Каждый в ответе за план: [обращение А. К. Цагельник, председателя исполкома районного Совета депутатов трудящихся] // Заветы Ильича. — 1970. — 6 июня. — С.1
- Речь депутата А. К. Цагельник: [на Внеочередной сессии Верховного Совета Белорусской ССР] // Заветы Ильича. — 1978. — 18 апреля. — С.2
- Речь тов. А. К. Цагельник: [председателя Свислочского райисполкома на XXVII съезде Коммунистической партии Белоруссии] // Заветы Ильича. — 1971. — 27 февраля. — С.1,2
- Сделаем четвертый год пятилетки годом упорного труда!: из доклада председателя райисполкома А.Цагельник // Заветы Ильича. — 1979. — 25 января. — С.2