Анатоль Васільевіч Лакціёнаў

Анатоль Васільевіч Лакціёнаў (нар. 12 мая 1937Тайга, Кемераўская вобласць, Расія) — спецыяліст у галіне горнага машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990). Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1993), Беларускай горнай акадэміі (2003), Міжнароднай акадэміі экалогіі (1998).

Анатоль Васільевіч Лакціёнаў
Дата нараджэння 12 мая 1937(1937-05-12) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
нагрудны знак «Вынаходнік СССР» Ударнік камуністычнай працы

Біяграфія

правіць

Скончыў Томскі політэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Горная электрамеханіка», кваліфікацыя «Горны інжынер-электрамеханік», 1959), Інстытут горнай справы імя А. А. Скачынскага (г. Люберцы, Маскоўская вобласць; аспірантура, спецыяльнасць «Горныя машыны», 1969).

Працаваў у Сібірскім дзяржаўным праектна-канструктарскім і эксперыментальным інстытуце горнага машынабудавання (1959—1966, інжынер-канструктар, кіраўнік групы), Падмаскоўным навукова-даследчым і праектна-канструктарскім вугальным інстытуце (1969—1973, горны аддзел, старшы навуковы супрацоўнік), Новамаскоўскім філіяле Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Д. І. Мендзялеева (1973—1979, кафедра «Тэхнічная механіка», дацэнт), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1979, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра фізікі і тэхнічнай механікі, прафесар, у 1995—2009 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: кінематыка і дынаміка выканаўчых механізмаў і машын.

Узнагароды

правіць

Званне «Ударнік камуністычнай працы» (1973); ганаровая грамата Новамаскоўскага філіяла Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Д. І. Мендзялеева (1979); нагрудныя знакі «Победитель социалистического соревнования 1978 г.» (1979), «Вынаходнік СССР» (1985); Грамата Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1995); званне "Ветеран труда УО «ВГТУ» (2009).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 110.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 541—542.

Спасылкі

правіць