Адкрыць галоўнае меню

Анатоль Кірылавіч Колчын (????-3 красавіка 2013, Віцебск) — заслужаны трэнер Беларусі па боксе, старшы трэнер нацыянальнай каманды.

БіяграфіяПравіць

Трэнерам Анатоль Кірылавіч прапрацаваў 28 гадоў. Ён выгадаваў двух майстроў спорту міжнароднага класа і 17 майстроў спорту. Сярод яго вучняў - сярэбраны прызёр Алімпіяды-2004 і неаднаразовы медаліст чэмпіянатаў свету і Еўропы Віктар Зуеў, а таксама першы ў гісторыі беларускага бокса чэмпіён свету сярод прафесіяналаў у цяжкой вазе Сяргей Ляховіч. У 2011 годзе Анатоль Колчын, пад кіраўніцтвам якога нацыянальная зборная краіны заваявала чатыры медалі на чэмпіянаце Еўропы ў Маскве, быў прызнаны лепшым трэнерам года па боксе ў Беларусі.