Анатоль Міхайлавіч Лыцін
Анатоль Міхайлавіч Лыцін (нар. 1955) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь — дырэктар дэпартамента «Белаўтадар»[1] (2006—2012).
Анатоль Міхайлавіч Лыцін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
1955 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнасці па адукацыі: аўтамабільныя дарогі, дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай[1].
Працоўную дзейнасць пачаў майстрам дарожна-будаўнічага трэста № 5 Міністэрства будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР у г. Мінску. У 1982—1988 гадах працаваў у вытворчым упраўленні «Аўтамагістраль» на пасадах галоўнага інжынера ДЭУ-745, галоўнага інжынера ДРБУ-50, начальніка вытворчага аддзела. З 1988 па 1994 год — намеснік начальніка, галоўны інжынер рэспубліканскага праектна-рамонтна-будаўнічага аб’яднання «Аўтамагістраль» Міністэрства будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог Рэспублікі Беларусь. У 1994—1998 гадах працаваў генеральным дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства «Белаўтастрада», у 1998—2003 гадах — генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Магістральаўтадар»[1].
У 2003 годзе А. М. Лыцін назначаны намеснікам дырэктара дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, 20 студзеня 2006 года назначаны першым намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь — дырэктарам дэпартамента «Белаўтадар»[2]. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2006 г. № 1433 Лыцін А. М. назначаны намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента «Белаўтадар»[1]. Вызвалены ад пасады 10 красавіка 2012 года[3].
Узнагароды
правіцьЗ’яўляецца Заслужаным будаўніком Рэспублікі Беларусь, мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Лытин, Анатолий Михайлович (р. 1955) (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 января 2006 г. №65 "О назначении А.М.Лытина первым заместителем Министра транспорта и коммуникаций Республики Беларусь - директором департамента "Белавтодор"
- ↑ Аб вызваленні А.М.Лыціна, назначэнні У.У.Вараксы і А.М.Купчыной