Анатоль Сяргеевіч Цімафееў
Анатоль Цімафееў (нар. 19 красавіка 1992, Кіеў, Украіна) — украінскі футбаліст, брамнік клуба «Алімпія» з Савынцоў.
Поўнае імя | Анатоль Сяргеевіч Цімафееў | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 красавіка 1992[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 195 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Алімпія (Савынці) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец ДЮФШ «Дынама» імя Валерыя Лабаноўскага. Дэбютаваў у моладзевым складзе «Дынама» ў сезоне 2009/10.
Улетку 2013 года трэнер моладзевай каманды Аляксандр Хацкевіч узначаліў каманду «Дынама-2», якая гуляла ў Першай лізе. З сабой ён узяў шэраг ігракоў, уключаючы Цімафеева. У прафесійных спаборніцтвах дэбютаваў 20 ліпеня 2013 года ў хатнім матчы супраць «Александрыі».
У ліпені 2016 года стаў іграком батумскага «Дынама»[2], дзе правёў 1,5 сезоны ў якасці асноўнага брамніка. У студзені 2018 года пакінуў грузінскі клуб[3].
У лютым 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[4]. Стаў асноўным брамнікам каманды, аднак пасля паражэння 30 верасня ад мінскага «Тарпеда» (0:2) перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года пакінуў каманду[5].
У 2019 годзе гуляў ва Украіне на аматарскім узроўні. У лютым 2020 года далучыўся да «Чаркашчыны» ў Першай лізе, пакінуў клуб у верасні. З кастрычніка да канца 2020 года гуляў у Другой лізе за «Чарнігаў». Першую палову 2021 года правёў у «Палтаве» на аматарскім узроўні, а ў ліпені 2021 года стаў іграком жытомірскага «Палесся», дзе гуляў дла канца года.
У ліпені 2023 года далучыўся да аматарскага клуба «Алімпія» з Савынцоў, Палтаўская вобласць.
Крыніцы правіць
- ↑ Anatoli Tymofeev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Тімофеєв став гравцем батумського «Динамо» (укр.). ua-football.com (15 ліпеня 2016). Праверана 24 сакавіка 2018.
- ↑ Два українця залишили грузинський клуб (укр.). ua-football.com (6 студзеня 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
- ↑ Три украинца и серб стали игроками "Смолевичей" (руск.). football.by (2 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
- ↑ Поляков в “Урале”, Милунович в “Црвене” (руск.). pressball.by (20 снежня 2018). Праверана 28 снежня 2018.(недаступная спасылка)