Анатоль Фаміч Кузьма
Анатоль Фаміч Кузьма (нар. 3 лютага 1940) — беларускі палітык.
Анатоль Фаміч Кузьма | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 3 лютага 1940[1] (84 гады) | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканняў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1 склікання.
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 3 лютага 1940 года.
У сакавіку 1960 года пасля сканчэння тэхнікума быў скіраваны на працу загадчыкам Нязбодзіцкага ветэрынарнага ўчастка. На гэтай пасадзе ён працаваў амаль шэсць гадоў.
У 1962 годзе абраны сакратаром камсамольскай арганізацыі калгаса імя Мічурына і дэлегатам на ХХІІ з’езд камсамола Беларусі.
У снежні 1965 года прызначаны дырэктарам Свіслацкага адкормачнага пункта ў Рудаўцы. Пазней пяць гадоў працаваў у саўгасе «Вялікасельскі» Свіслацкага раёна, яшчэ тры гады — у племсаўгасе «50 гадоў Кастрычніка». З 1988 года — ізноў на працы ў Свіслацкім адкормачным пункце[2].
У 1990 годзе пасля двух тураў галасавання стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання. Балатаваўся па Свіслацкай выбарчай акрузе № 266. Спачатку быў членам КПСС, потым да 1992 года — у Дэмакратычным клубе.
З 1996 года — старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта. У 2001 годзе вярнуўся на пасаду дырэктара Свіслацкага адкормачнага пункта[2] (цяпер — камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Стракелі»).
Крыніцы
правіць- ↑ Кто есть кто в Республике Беларусь Праверана 13 ліпеня 2021.
- ↑ а б Комсомольская молодежь трудностей не боялась
Літаратура
правіць- Народныя дэпутаты Рэспублікі Беларусь. Дванаццатае скліканне. — Мн., 1992;
- Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. — Мн., 1997.
Спасылкі
правіць- Комсомольская молодежь трудностей не боялась Архівавана 28 студзеня 2022.