Ангеро́на (лац.: Angerona ці Angeronia) — у рымскай міфалогіі багіня, якая малявалася з прыціснутым да вуснаў пальцам. Яе значэнне было не зусім зразумела самім старажытным рымлянам. Ангерону звязвалі з манамі, таямнічымі сіламі, суцяшэннем у горы, вылячэннем ад хвароб. Сучасныя даследчыкі разглядаюць Ангерону як багіню змены пор года і памочніцу пры родах.[1]

статуя Ангероны ў палацы Шонбрун у Вене.

Зноскі

  1. А. П. Кондрашов, Боги и герои древней Греции и Рима, стр. 44

Спасылкі правіць