Англійскі інстытут спорту (Шэфілд)
Англійскі інстытут спорту (англ.: English Institute of Sport, скарочаная назва EIS Sheffield) — мультыспартыўная арганізацыя ў Шэфілдзе (Англія). Будынак інстытута быў спраектаваны архітэктарамі FaulknerBrowns [1]; інстытут адкрылі ў снежні 2003 года, кошт работ склаў 24 мільёны фунтаў стэрлінгаў. Галоўная асаблівасць збудавання — 200-метровая бегавая дарожка. Акрамя таго, інстытут мае некалькі іншых спартыўных арэн і медыцынскія ўстановы. Англійскі інстытут спорту размяшчаецца ў паўночна-ўсходняй частцы Шэфілда, паміж Шэфілд-арэнай і футбольным стадыёнам Don Valley.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/English_Institute_of_Sport_Sheffield.png/220px-English_Institute_of_Sport_Sheffield.png)