Ангудайскі раён
Ангудайскі раён або аймак (руск.: Онгуда́йский район, паўднёваалт.: Оҥдой аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Алтай Расійскай Федэрацыі.
Ангудайскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
паўднёваалт.: Оҥдой аймак | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1924 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | KRAT[1], UTC+7 і OMST[1] | ||||
Тэлефонны код | 38845 | ||||
Паштовыя індэксы | 6494ХХ | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ангудай. Ангудайскі раён (плошча 11744 км²) размешчаны ў цэнтральнай частцы Рэспублікі Алтай, у яе горна-стэпавай зоне. На тэрыторыі раёна налічваецца 140 азёр, адно з найбуйнейшых — Цяньгінскае.
У Ангудайскім раёне знаходзіцца вапняковы масіў Белы Бом, у якім размешчана некалькі пячор, у тым ліку Вялікая Белабомская пячора.
Эканоміка
правіцьАсноўнымі відамі эканомікі з’яўляюцца лесанарыхтоўка, дрэваперапрацоўка, мясная жывёлагадоўля, пантавае маралаводства, козаводства, авечкагадоўля, конегадоўля, садоўніцтва. У раёне знаходзіцца вядучая племянная авечкагадоўчая гаспадарка ВПГ «Цяньгінская», у якой у 1959 годзе выведзена горна-алтайская парода авечак шэрсна-мяснога і мяса-шэрснага тыпу паўтанкаруннага кірунку.