Андрэй Ігнатавіч Зюзькоў

Андрэй Ігнатавіч Зюзькоў (26 верасня 1904, Шклоў, Магілёўскі павет, цяпер Магілёўская вобласць28 чэрвеня 1938, Мінск) — беларускі гісторык–марксіст.

Біяграфія правіць

У 1927 скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі. Працаваў у партыйных арганізацыях у Барысаве і Жыткавічах. У кастрычніку 1929 увайшоў у склад Таварыства гісторыкаў-марксістаў БССР. З 1930 у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б: навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік дырэктара. Адначасова загадчык кафедры гісторыі партыі ў Беларускім інстытуце масавага завочнага навучання. У 1932—37 член сакратарыята рэдкалегіі гісторыі Грамадзянскай вайны на Беларусі. Быў навуковым і палітычным рэдактарам зборніка дакументаў «КП(б)Б у рэзалюцыях» (Ч. 1, 1934). Аўтар прац па гісторыі КП(б)Б, рэвалюцыйнага руху пачатку ХХ ст., Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі. Усе гэтыя працы напісаны з выкарастаннем прынцыпу партыйнасці і марксісцка-ленінска-сталінскай метадалогіі. Для іх характэрны жорсткі класавы падыход, абсалютызацыя пралетарскага паходжання, бескампраміснасць, непрыняцце самых нязначных адхіленняў ад замацаванага ў партыйных дакументах курсу, непрыняцце і барацьба з праявамі нацыянальнага развіцця.

Іграў істотную ролю ў ідэалагічнай падрыхтоўцы і абгрунтаванні рэпрэсій у дачыненні да носьбітаў беларускай нацыянальнай культуры, так званых «нацыянал–дэмакратаў». Творы Зюзькова былі падставай для ўзбуджэння фальсіфікаваных палітычна–крымінальных спраў супраць прадстаўнікоў беларускай навуковай і творчай інтэлігенцыі.

У манаграфіі «Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі» (1931) змясціў дакументы з архіва БНР[1][2].

26 лістапада 1937 г. арыштаваны НКУС БССР. Уключаны ў сталінскі расстрэльны спіс  (руск.) ад 19 красавіка 1938 г. па «1 категории»[3]. 28 чэрвеня 1938 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 10 лістапада 1959 года.

Творы правіць

  • Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі. - Мн. : Белдзяржвыд, 1931. - 86 с.
  • Бальшавікі — арганізатары Кастрычніка ў Беларусі. Мн.: 1934. - 88 с.
  • Беларускія нацдэмы — ворагі народа // Бальшавік Беларусі. 1937, № 5.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2