Андрэй Анатолевіч Міхневіч

Андрэй Анатолевіч Міхневіч (12 ліпеня 1976 у Бабруйску) — беларускі лёгкаатлет (штурханне ядра).

Лёгкая атлетыка
Андрэй Міхневіч
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Поўнае імя Андрэй Анатолевіч Міхневіч
Спецыялізацыя штурханне ядра
Клуб БФСТ «Дынама»
Нарадзіўся 12 ліпеня 1976(1976-07-12) (47 гадоў)
Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Трэнеры Сіўцоў У. І.
Рост 201 см
Вага 130 кг
IAAF 14176698
Асабістыя рэкорды
Ядро 22.10 (2011) NR
Асабістыя рэкорды ў памяшканні
Ядро 21.81 (2010) NR
Апошняе абнаўленне: 02.09.2011
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўная кар'ера правіць

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Міхневіч атрымаў бронзавы медаль па штурханні ядра сярод мужчын.

У 2001 годзе быў пакараны двухгадовай дыскваліфікацыяй за ўжыванне забароненых прэпаратаў. У яго спробе, узятай на чэмпіянаце свету 2005 года ў Хельсінкі, ізноў быў выяўлены забаронены прэпарат (допінг-пробы былі пераправераныя пазней з прымяненнем новых методык вызначэння). У 2013 годзе па факце паўторнага парушэння антыдопінгавых правілаў Дысцыплінарнай камісіяй НАДА Андрэй Міхневіч дыскваліфікаваны пажыццёва.[1]

Сямейнае жыццё правіць

Жонка Андрэя Міхневіча — Наталля Міхневіч таксама з'яўляецца штурхальніцай ядра.

Зноскі

Спасылкі правіць