Андрэй Андрэевіч Гартанг
Андрэй Андрэевіч Гартанг (Гартунг) (руск.: Андрей Андреевич Гартонг; 1800—1874) — расійскі военачальнік, генерал-лейтэнант (1863).
Гартанг Андрэй Андрэевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 (14) кастрычніка 1800 |
Дата смерці | 6 (18) лютага 1874 (73 гады) |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне | Генерал-лейтэнант |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 2 кастрычніка (паводле іншых звестак 20 мая) 1800 года.
Дата паступлення на вайсковую службу невядомая. Афіцэр — з 1819 года, генерал-маёр з 6 снежня 1851 года. У 1852 годзе — камандзір 2-й сапёрнай брыгады.
У 1859—1861 гадах быў камендантам крэпасці Замасць. Генерал-лейтэнант з 17 жніўня 1863 года.
Памёр 6 лютага 1874 года. Пахаваны на Трышынскіх могілках у Брэсце.
Узнагароды
правіць- Узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ступені (№ 8845; 1 лютага 1852)[1].
- Таксама ўзнагароджаны ордэнамі Св. Уладзіміра 4-й ступені (1839), Св. Станіслава 2-й ступені (1845), Св. Ганны 2-й ступені (1848), Залатая зброя «За адвагу» (1850, за 35 гадоў вайсковай службы), Імператарская карона да ордэна Св. Ганны (1851).
Зноскі
- ↑ В. М. Шабанов. Военный орден святого великомученика и победоносца Георгия: именные списки, 1769-1920 : биобиблиографический справочник. — Изд-во Русскій мір, 2004. — 968 с. — ISBN 978-5-89577-059-7.