Трышынскія могілкі
Трышынскія могілкі — могілкі ў Брэсце, размешчаныя па Маскоўскай вуліцы. Узніклі да 1900 года. Плошча складае 5,7 га[1]. Гісторыка-культурная каштоўнасць мясцовага значэння.
Трышынскія могілкі | |
---|---|
![]() | |
52°05′27,60″ пн. ш. 23°43′31,80″ у. д.HGЯO | |
Ахоўны статус | ![]() |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Вобласць | Брэсцкая вобласць |
Месцазнаходжанне | Брэст |
Гісторыя | |
Дата заснавання | невядома |
Першая згадка | XIX стагоддзе |
Дата закрыцця | 1969 |
Плошча | 5,7 га |
![]() |
ГісторыяПравіць
Могілкі былі заснаваны не пазней за XV стагоддзе. Першапачаткова тут хавалі жыхароў суседніх — Трышына, Крушыны, Гузняў і Шпановічаў. Пасля пераносу Брэст-Літоўска ў 1835 годзе за 2 км на ўсход Трышынскія могілкі сталі найбліжэйшымі да горада, і прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій сталі стыхійна хаваць на іх сваіх нябожчыкаў. Аднак пасля адкрыцця рымска-каталіцкага некропаля на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, колькасць каталіцкіх пахаванняў тут рэзка скарацілася, і могілкі сталі праваслаўным[2].
Пастаўлены абеліскі на брацкай магіле савецкіх воінаў, што загінулі ў барацьбе супраць ворагаў Савецкай улады, на магіле 24 жыхароў Брэста, якія загінулі ў першы дзень Вялікай Айчыннай вайны, і на магіле савецкіх грамадзян, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1941—1944 гадах[1].
Да 1960-х гг. на могілках існавала драўляная Свята-Траецкая царква.
Закрыта для пахаванняў у 1969 годзе[1].
80-гадовы плюшч звычайны на Трышынскіх могілках — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілкахПравіць
- Аляксандр Міхайлавіч Базілевіч(укр.) бел. (1891—1932) — падпалкоўнік Арміі Украінскай Народнай Рэспублікі.
- Мікола Засім (1908—1957) — беларускі савецкі паэт.
- Пётр Аскаравіч Патон(укр.) бел. (1872—?) — барон, дзяржаўны дзеяч перыяду ўкраінскага вызваленчага руху.
- Аляксей Барысавіч Рубцоў (1923—1963) — беларускі крытык, літаратуразнаўца.
- Уладзімір Васільевіч Старчакоў (1911—1968) — беларускі і ўкраінскі мастак.
- Аляксей Пятровіч Старажэнка[ru] (1805—1874) — украінскі пісьменнік.
- Адам Трыпус (1895—1965) — беларускі афіцэр і настаўнік, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Тришинское кладбище // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
- ↑ Гісторыя Трышынскіх могілак і канцэпцыя па яго ахове, кансервацыі і добраўпарадкаванню (17 сакавіка 2016). Праверана 28 красавіка 2019.
ЛітаратураПравіць
- Тришинское кладбище // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трышынскія могілкі
- История Тришинского кладбища и концепция по его охране, консервации и благоустройству