Аляксей Барысавіч Рубцоў
Аляксей Барысавіч Рубцоў (6 мая 1923, Мінск — 10 ліпеня 1963, Брэст) — беларускі крытык, літаратуразнаўца, выкладчык кафедры расійскай і замежнай літаратуры Брэсцкага педінстытута. Кандыдат філалагічных навук (1954), дацэнт (1960).
Аляксей Барысавіч Рубцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 мая 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 ліпеня 1963 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | крытык, літаратуразнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1954), дацэнт (1960) |
Альма-матар |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў сям'і службоўцаў. Скончыў сярэднюю школу ў Мінску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў філалагічнае аддзяленне БДУ (1949). Працаваў выкладчыкам Бабруйскага настаўніцкага інстытута (1949—1954). З 1954 — выкладчык, загадчык кафедры рускай літаратуры Брэсцкага педінстытута.
У друку пачаў выступаць з 1949. Даследаваў расійскую драматургію канцы XIX — пач. XX стагоддзя. Аўтар кніг «З гісторыі расійскай драматургіі канца XIX — пачатку XX стагоддзя» (ч. 1 і 2), «Драматургія Аляксандра Блока», у якіх прасочваецца станаўленне і развіццё драматургічных талентаў расійскіх пісьменнікаў на пераломе стагоддзяў.
Пахаваны на Трышынскіх могілках[1].
Зноскі
- ↑ Брэсцкае літаратурнае аб'яднанне . http://city.brest.by.+Праверана 9 чэрвеня 2012.(недаступная спасылка)
Літаратура правіць
- Рубцоў Аляксей // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 159. — 480 с ISBN 5-85700-168-4