Каталіцкія могілкі (Брэст)

Брэст

Каталіцкія могілкі, таксама вядомыя як Польскія могілкі — могілкі ў Кіеўскім прадмесці Брэста, месцяцца на рагу вул. Пушкінскай і 2-га Мінскага завулка. Адкрытыя ў сярэдзіне XIX ст., плошча складае 1,8 га.

Каталіцкія могілкі
Каталіцкія могілкі ў Брэсце, 2021 г.
Каталіцкія могілкі ў Брэсце, 2021 г.
52°06′04″ пн. ш. 23°42′19″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьБрэсцкая вобласць
МесцазнаходжаннеБрэст 
Гісторыя
Дата закрыцця1956 
Плошча1,8 га
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Адкрытыя на ўсходняй частцы горада ў сярэдзіне XIX стагоддзя, калі горад Брэст быў перамешчаны ў сувязі з будаўніцтвам крэпасці. Магчыма, дагэтуль тут месціліся старэйшыя могілкі. Праз будаўніцтва чыгункі на Кіеў у 1870 годзе апынуліся на тэрыторыі Кіеўкі. У 1942 годзе частка могілак была знішчана, другі этап знішчэння быў у пасляваенны перыяд. У 1956 годзе могілкі закрылі для новых пахаванняў.

Пахаванні

правіць

На могілках каля 3000 магіл. Вылучаецца брацкая магіла салдат польскай арміі, загінулых у Савецка-польскую вайну (1920—1921), капліца. Найстарэйшае надмагілле датавана 1835 годам. На могілкі пахаваны прадстаўнікі мясцовай эліты сярэдзіны XIX — 1-й паловы XX стагоддзя каталіцкага і часам праваслаўнага веравызнання, каталіцкія святары, дзеячы навукі і культуры, простыя гараджане.

Надмагіллі выкананы на высокім мастацкім узроўні і, супроць трышынскіх, маюць некаторыя адметныя рысы, больш скульптур з выявамі анёлаў, Маці Божай, Хрыста, многія помнікі зроблены ў Польшчы. Мастацкае ліццё прадстаўлена помнікамі сталеліцейных заводаў Лангэ, Шміта і Гамана ў Брэсце.

Спасылкі

правіць