Уладзімір Васільевіч Старчакоў
Уладзімір Васільевіч Старчакоў (20 сакавіка 1911 г., в. Рочань, цяпер Харкаўская вобласць, Украіна — 6 студзеня 1968, Брэст) — беларускі і ўкраінскі мастак.
Уладзімір Васільевіч Старчакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1968 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў 1930—1936 гадах у Харкаўскім мастацкім інстытуце у С. М. Прохарава, М. Я. Козіка, А. Г. Пятрыцкага. Экспанент выставак з 1935 г. Працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у Харкаве, Варонежы, Яраслаўлі, Брэсце[1]. З 1950 г. займаўся станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісам, мастацкім афармленнем інтэр'ераў адміністрацыйных будынкаў і музеяў.
З 1951 года жыў у Брэсце[2]. З 1960 года член Беларускага саюза мастакоў[3].
Памёр 6 студзеня 1968 года ў Брэсце[4]. Пахаваны на Трышынскіх могілках[5].
Творчасць
правіцьПрацаваў у станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе, сцэнаграфіі і афарміцельскім мастацтве[6]. Удзельнічаў у стварэнні экспазіцыі музея Брэсцкай крэпасці[1]. Аўтар дыярамы ў Брэсцкім краязнаўчым музеі «Белавежская пушча» (1957), іншыя карціны; «Старыя гнёзды», «Сакавіцкае сонца», «Валуны»[2].
Творы знаходзяцца ў музеях Мінска, Брэста, Баранавічаў, Пінска[7].
Зноскі
- ↑ а б «И дольше века…» Выстаўка твораў мастакоў-юбіляраў
- ↑ а б В. Леонюк. Словник Берестейщини Архівавана 23 сакавіка 2016.. — Львів : Видавнича фірма «Афіша», 2010. 248 с.
- ↑ Владимир Сторчаков. Художники Брестчины
- ↑ Владимир Сторчаков. Художники Брестчины
- ↑ Тришинское кладбище // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
- ↑ Владимир Сторчаков. Художники Брестчины
- ↑ Владимир Сторчаков. Художники Брестчины
Літаратура
правіць- Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыкл. давед. — Мн., 1998. — С. 508.
- Художники Советской Белоруссии, Мн., 1976.
- Выставка произведений художника Сторчакова В. В. (1911—1968 гг.) : Каталог / Союз художников БССР ; Брест. ― Мн., 1968.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх