Аляксей Пятровіч Старажэнка

Аляксей Пятровіч Старажэнка (укр.: Олекса Петрович Строженко, руск.: Алексей Петрович Стороженко; 24 лістапада 1806[2] — 18 лістапада 1874) — рускі і ўкраінскі пісьменнік, празаік і этнограф. Вайсковец і чыноўнік па асаблівых даручэннях, правадзейны стацкі саветнік.

Аляксей Пятровіч Старажэнка
укр.: Олекса Петрович Строженко
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 лістапада (6 снежня) 1805[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада (1 снежня) 1874[1] (68 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, этнограф, драматург, ваенны
Узнагароды
Order of St. George
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паходзіў са старажытнага казацкага роду, бацька яго служыў рэгістратарам у канцылярыі графа М. Румянцава. Вучыўся ў Харкаўскім шляхетным пансіёне М. Робуша (1821—1823), у 1824 годзе паступіў на ваенную службу ў кавалерыю ўнтэр-афіцэрам. Часта раз’язджаючы па справах службы па Украіне, слухаў і запісваў апавяданні пра мінуўшчыну, даведаўся нямала цікавых падрабязнасцей са старадаўняга запарожскага побыту.

У 1828—1829 гадах браў удзел у вайне з туркамі і ў бітве пад Журжай быў кантужаны. У 1831 годзе ўдзельнічаў у польскай кампаніі, у задушэнні венгерскага паўстання (1849). У 1851 годзе, знаходзячыся ў бестэрміновым адпачынку, быў прызначаны чыноўнікам для адмысловых даручэнняў пры кіеўскім, падольскім і валынскім генерал-губернатары Бібікаве, а з 1854 года, калі выйшаў у адстаўку, служыў пры ім на гэтай жа пасадзе, калі ён стаў міністрам унутраных спраў. Займаўся расследаваннем крымінальных спраў. 26 лістапада 1855 года ўзнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4 класа за выслугу 25 гадоў у афіцэрскіх чынах.

У 1864 г. быў прыкамандзіраваны да графа М. М. Мураўёва ў Вільню і з тых часоў бязвыезна жыў у Паўночна-Заходнім краі. У 1865—66 г. ён быў старшынёй заснаванай у Вільні рэвізійнай камісіі па справах рымска-каталіцкага духавенства, праводзіў русіфікатарскую палітыку. З 1868 года ў адстаўцы.

Апошнія гады свайго жыцця правёў у сваёй сядзібе Трышын, якую ён атрымаў ад урада ў якасці ўзнагароды за сваю дзейнасць у Паўночна-Заходнім краі, у той жа час займаў пасаду брэсцкага павятовага маршалка дваранства і старшыні з’езду міравых суддзяў.

 
Магіла на Трышынскіх могілках

Пахаваны на Трышынскіх могілках.

Творчасць

правіць

Напісаў 14 сачыненняў на рускай мове і 26 на ўкраінскай, якім валодаў у дасканаласці. Матэрыял для аповесцяў чэрпаў часткова з асабістых назіранняў над "маларасійскім" жыццём, часткова з народнай славеснасці — казак, паданняў і анекдотаў, пераважна фантастычных ці гумарыстычных. Знаходзіўся пад моцным уплывам дваранскай рамантычнай літаратуры, ідэалізаваў узаемаадносіны паміж памешчыкам і прыгонным. Галоўны твор Старажэнкі, «Марка Пракляты», быў сумессю разнастайных паданняў і павер’яў у моцнай аўтарскай перапрацоўцы. Значна бліжэй да народных крыніц стаяць аповесці: «Два браты», «Жанаты чорт», «Скарб», «Се та баба». Яркім гумарам адрозніваецца апавяданне «Вусы». 23 украінскія апавяданні Старажэнкі былі выдадзены ў 1863 г. у Пецярбургу.

Некаторыя творы Старажэнкі на рускую мову пераклаў Іван Бунін.

Зноскі

  1. а б Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
  2. Русские писатели, 1800—1917 : (ru) / гл. ред. Б. Ф. Егоров. — М. : Большая российская энциклопедия ; СПб. : Нестор-История, 2019. — Т. 6 : С—Ч. — С. 80. — 656 с. — (Сер. биогр. словарей: Русские писатели. 11—20 вв.). — 1 000 экз. — ISBN 5-85270-011-8. — ISBN 978-5-4469-1616-0 (т. 6).

Спасылкі

правіць