Андрэй Валянцінавіч Сакалоўскі

Андрэй Валянцінавіч Сакалоўскі — беларускі дзеяч мясцовага кіравання, старшыня Бярэзінскага райвыканкама (з 2024).

Андрэй Валянцінавіч Сакалоўскі
старшыня Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 11 сакавіка 2024
Папярэднік Дзяніс Ігаравіч Дзішук[d]
Нараджэнне
Адукацыя
Месца працы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Бярэзінскім раёне. У 2001 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі».

Працаваў галоўным энергетыкам СПК «Бярэзінскі», дырэктарам ААТ «Бярэзінскае аграпрамэнерга», намеснікам старшыні Бярэзінскага райвыканкама, намеснікам старшыні камітэта — начальнікам упраўлення дарожна-транспартнай дзейнасці і вытворчасці камітэта і па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама. У лістападзе 2023 года прызначаны намеснікам старшыні Бярэзінскага райвыканкама па жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

11 сакавіка 2024 года прызначаны старшынёй Бярэзінскага райвыканкама[1].

Зноскі

правіць
  1. Міністэрствы, выканкамы, КДК — Лукашэнка зрабіў новыя прызначэнні . Наша Ніва (11 сакавіка 2024). Праверана 11 сакавіка 2024.