Андрэй Васілевіч Дулаў
Андрэ́й Васі́левіч Ду́лаў (21 кастрычніка 1924, Ленінград, РСФСР — 15 снежня 2018) — заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры крыміналістыкі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удзельнік Вялікай Айчынай вайны.
Андрэй Васілевіч Дулаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 2018 (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | юрыст, навуковец, крыміналіст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук (1955) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі |
прэмія імя У. І. Пічэты (1999) |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьАндрэй Васілевіч нарадзіўся ў Ленінградзе ў 1924 годзе. З 1939 па 1941 гады працаваў на Ленінградскім заводзе «Чырвоная зара» ў якасці электраманцёра[1], а з 1944 па 1951 гады ў ленінградскай пракуратуры.
З’яўляўся аспірантам Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1952 па 1958 гады, дзе потым стаў асістэнтам. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Экспертыза на папярэднім следстве»[1], а ў 1965 годзе — доктарскую дысертацыю ў Маскоўскім універсітэце на тэму «Праблемы тэорыі судовай экспертызы»[1].
З 1958 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, а з 1972 па 1990 гады займаў пасаду загадчыка кафедра крыміналістыкі юрыдычнага факультэта БДУ.[2]
Падтрыхтаваў звыш 50 дактароў і кандыдатаў юрыдычных навук.[3]
Узнагароды і званні
правіцьСярод узнагарод і званняў[3]:
- Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь;
- Ордэн Айчынай вайны І і ІІ ступеняў;
- Медалі СССР;
- Дзве Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР;
- Лаўрэат прэміі імя У. І. Пічэты;
- Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Зноскі
- ↑ а б в Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
- ↑ http://www.law.bsu.by/content/?8401(недаступная спасылка)
- ↑ а б http://jour.folkndl.bsu.by/index.php/personalii/fakultety-i-vuchebnyya-instytuty/79-law/599-dula-andrej-vasilevich-21-10-1924(недаступная спасылка)