Андрэ́й Сцепаню́к (польск.: Andrzej Stepaniuk; нар. 1963, Бельск Падляскі, Польшча) — беларускі паэт, педагог і польскі дзяржаўны дзеяч.

Андрэй Сцепанюк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1963
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, педагог, дзяржаўны дзеяч
Мова твораў беларуская
Узнагароды
сярэбраны крыж Заслугі

Біяграфія правіць

Беларус. Выпускнік Беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта (выкладчык беларускай мовы). Працаваў выхавальнікам, настаўнікам і бурмістрам Бельска Падляскага (19942002). З года 2004 года працуе дырэктарам II Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. У 20062010 гадах — старшыня Рады горада Бельск Падляскі.

Жыве ў Бельску Падляскім.

Творчасць правіць

Друкаваўся у студэнцкіх «Сустрэчах», тыднёвіку «Ніва», альманахах «Белавежа», «Тэрмапілы», «Mae песні Табе дару» i «Bielskie spotkania z poezją». Намінаваны на прэмію «Залаты апостраф» за публікацыю вершаў у мінскім часопісе «Дзеяслоў» у 2015 годзе.

Узнагароды правіць

Спасылкі правіць