Андрэй Уладзіміравіч Любы

беларускі гісторык

Андрэй Уладзіміравіч Любы (нар. 2 студзеня 1980, Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па палітычнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVI стагоддзяў і гістарыяграфіі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Кандыдат гістарычных навук (2006), дацэнт.

Андрэй Уладзіміравіч Любы
Дата нараджэння 2 студзеня 1980(1980-01-02) (44 гады)
Месца нараджэння
Жонка Алёна Любая
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2006)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 2 студзеня 1980 года ў Мінску. Вучыўся ў СШ № 83 г. Мінска.

Скончыў у 2002 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 2003—2005 гадах навуковы супрацоўнік і выкладчык гістарычнага факультэта БДУ. У 2005 годзе скончыў аспірантуру БДУ. У 2006 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Унутрыпалітычная барацьба ў Вялікім княстве Літоўскім у 30-40-ыя гг. XV ст.»

У 2006—2007 гадах выкладаў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. У 2007—2010 гадах загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2010 года дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ.

Навуковая дзейнасць правіць

Напрамкі даследаванняў: гістарыяграфія гісторыі Беларусі, унутрыпалітычныя канфлікты ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, эпоха Ягелонаў у гісторыі і гістарыяграфіі дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, палітычная культура Вялікага Княства Літоўскага, царкоўная гісторыя.

Навуковыя гранты і стажыроўкі правіць

Удзельнічаў у міжнародных даследчых праграмах Вышаградскага фонда, Фонда імя Юзафа Мяноўскага, Польскага камітэта ЮНЕСКА, Міністэрства адукацыі Літвы, Міністэрства нацыянальнай адукацыі і вышэйшай школы Рэспублікі Польшча. Удзельнік міжнародных гуманітарных школ пры Даследчым цэнтры антычнай традыцыі і Інстытуце «Artes Liberales» Варшаўскага ўніверсітэта.

Сям’я правіць

У шлюбе з гісторыкам Алёнай Любай.

Бібліяграфія правіць

Удзел у калектыўных працах
  • Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст.: вучэбны дапаможнік для 10-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Мінск, 2020.
  • Гісторыя Беларусі: дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1: Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2018.
  • Беларускае мастацтва: гісторыя і сучаснасць / III Няфёдаўскія чытанні. Т. 2: Вялікае княства Літоўскае ў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск, 2009.

Літаратура правіць