Андрэ Касонга Ілунга
Андрэ Касонга Ілунга (фр.: André Kasongo Ilunga; нар. 20 кастрычніка 1972) — выдуманы палітык, які на працягу некалькіх месяцаў фармальна займаў пасаду міністра знешняга гандлю Дэмакратычнай Рэспублікі Конга[1][2].
Андрэ Касонга Ілунга | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Дэні Мбую Манга[d] | ||||||
Нараджэнне |
20 кастрычніка 1972 (52 гады) |
У студзені 2007 года ветэран кангалезскай палітыкі Антуан Гізенга, які пасля 35-гадовага перапынку зноў атрымаў пасаду прэм’ер-міністра краіны па пагадненні з прэзідэнтам Жазефам Кабілай, сфармаваў кааліцыйны кабінет у складзе 60 міністраў. Партфель міністра знешняга гандлю адышоў невялікай партыі «Нацыянальны саюз федэралістаў Конга» (UNAFEC). Паводле працэдуры фармавання ўрада партыі кааліцыі павінны былі прадставіць не менш за два кандыдаты на кожную вылучаную ёй міністэрскую пасаду, а выбар з кандыдатаў заставаўся за прэм’ер-міністрам[3]. Кіраўніцтва UNAFEC прапанавала на пасаду міністра свайго лідара Анарыуса Кісімбу Нгоя, а ў якасці другой кандыдатуры — Андрэ Касонга Ілунгу, намесніка старшыні аддзялення партыі ў адным з раёнаў Кіншасы[2]. Прэм’ер Гізенга, шматгадовы праціўнік зрынутага кангалезскага дыктатара Мабуту Сесе Секо, не захацеў бачыць у сваім урадзе першага палітыка, які раней працаваў у Мабуту прэс-сакратаром, і абраў другога кандыдата[3].
5 лютага 2007 года ўрад Гізенгі прыступіў да сваіх абавязкаў, аднак міністр Ілунга для заняцця сваёй пасады не з’явіўся. У адказ на здзіўленне Гізенгі Кісімба Нгой заявіў, што ў яго на руках ёсць ліст Ілунгі аб адстаўцы. Кіраўнік урада адмовіўся прыняць адстаўку, так як міністр абавязаны заявіць пра гэта асабіста[4]. Пасля ў рэзідэнцыю прэм’ера адзін за адным з’явіліся тры чалавекі па прозвішчы Касонга Ілунга, і кожны з іх сцвярджаў, што менавіта ён з’яўляецца міністрам, аднак ні адзін з траіх не змог даць адпаведныя дакументы[2].
Гэтая сітуацыя выклікала скандал у кангалезскіх медыя і нанесла шкоду рэпутацыі ўрада. У выніку Кісімба Нгой быў звольнены з пасады лідара партыі[3], а міністэрскую пасаду пасля амаль чатырохмесячнага знаходжання на пасадзе неіснуючага Касонга Ілунгі 28 мая заняў Дэні Мбую Манга[1].
Заўвагі
правіць- ↑ а б Le gouvernement Gizenga affiche complet : le ministre du Commerce extérieur a été nommé lundi(недаступная спасылка) (29 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 September 2007. Праверана 18 November 2011.
- ↑ а б в "Der dreifache Minister, den keiner kennt"(ням.). die tageszeitung. 20 February 2007.
- ↑ а б в "Congo's "phantom minister" tarnishes new cabinet". Reuters South Africa. 2 March 2007. Праверана 2 December 2023.
- ↑ BBC. «DRC sacking over 'ghost minister'». 4 March 2007. Retrieved on 19 May 2013.