Анеўрызма
Анеўрызма — выпінанне сценкі артэрыі (радзей — вены) з прычыны яе патанчэння або расцяжэння. Прычынай могуць служыць прыроджаныя або набытыя дэфекты сярэдняй абалонкі сасудаў.
Анеўрызма | |
---|---|
![]() | |
МКХ-10 | I72. |
МКХ-9 | 442 |
DiseasesDB | 15088 |
MedlinePlus | 001122 |
MeSH | D000783 |
![]() |
Дыягностыка
правіць- Ангіяграфія («залаты стандарт» дыягностыкі)
- КТ-ангіяграфія (менш інвазіўны, але не заўсёды інфарматыўны, як ангіяграфія)
- МР-ангіяграфія (не аказвае прамянёвай нагрузкі, але можа быць менш інфарматыўны, чым КТ-ангіяграфія)
- УГД-Доплераграфія (недарагі і даволі інфарматыўны метад)
Лячэнне
правіцьПры выяўленні любой формы анеўрызмы патрабуецца хірургічнае ўмяшанне.
Раней для гэтых мэт ужывалася класічная хірургія. Сутнасць аперацыі заключалася ў адсячэнні пашкоджанага ўчастка сасуда з замяшчэннем яго пластыкавым пратэзам або фрагментам крывяноснага сасуда з іншай часткі цела. Сёння для лячэння падобных паталогій прымяняецца эндаваскулярная хірургія.
Крыніцы
правіцьУ артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярждэнняў няясныя праз неўжыванне зносак. |
Літаратура
правіць- Анеўрызма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).