Анжаліка Мельнікава

Анжаліка Мельнікава — беларуская спецыялістка ў галіне камунікацыі, перакладчыца-рэферэнт, палітычная актывістка.

Анжаліка Мельнікава
Адукацыя
Дзейнасць перакладчык
Месца працы

Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, а таксама Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[1].

Працавала намеснікам генеральнага дырэктара па сувязях з грамадскасцю «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь»[2].

Падчас палітычнага крызісу ў Беларусі далучылася да каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення як каардынатарка праектаў[1].

На выбарах у Каардынацыйную раду 3-га склікання была па спісе «Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“», які 3 мая 2024 года прызнаны КДБ Беларусі «экстрэмісцкім фарміраваннем»[3].

Зноскі