Анры Мішо
Анры Мішо (фр.: Henri Michaux; 24 мая 1899, Намюр, Бельгія — 19 кастрычніка 1984, Парыж) — французскі паэт і мастак з валонскімі, нямецкімі, іспанскімі каранямі.
Анры Мішо | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | фр.: Henri Eugène Marie Michaux[3] |
Дата нараджэння | 24 мая 1899[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 кастрычніка 1984[1][4][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, паэт, пісьменнік, ілюстратар, фатограф, рысавальнік |
Вучоба |
|
Узнагароды |
У 1925 годзе, пасля пабачанай у Парыжы выстаўкі сюррэалістаў, пачаў займацца жывапісам і графікай. У 1937 годзе першая выстаўка жывапісных работ Мішо адбылася ў галерэі «Бібліятэкі Плеяды» ў Парыжы. У 1954 годзе ў якасці эксперыменту ўпершыню спрабуе мескалін, у 1956 годзе выпускае кнігу нарысаў аб эфектах наркотыкаў «Убогія цуды» з сарака васьмю ўласнымі малюнкамі. Пасля прэміі на венецыянскай Біенале 1960 года першая сусветная рэтраспектыва жывапісу і графікі Мішо адкрылася ў 1964 годзе ў амстэрдамскім музеі Стэдэлейк і жэнеўскай галерэі Мота. У далейшым рэтраспектыўныя выстаўкі не раз праходзілі ў найбуйнейшых музеях і галерэях Парыжа і Бруселя, Вены, Стакгольма і Лісабона, Нью-Ёрка, Манрэаля і Токіа.
Мішо — аўтар кнігі запісак пра Усход «Варвар у Азіі» (1933, у 1941 Борхес пераклаў яе на іспанскую), зборнікаў галюцынатарнай лірыкі і гратэскава-фантастычных вершаў у прозе «Унутраная прастора» (1944), «Жыццё ў шчылінах» (1944), «Тварам да засоваў» (1954), «Вялікія выпрабаванні духу з дадаткам незлічоных малых» (1966), эсэ пра жывапіс і мастакоў «Пераходы» (1950), зборнікаў афарызмаў «Вуглавыя апоры» (1971) і інш., многія з якіх сам ілюстраваў. Ад прысуджанай Мішо нацыянальнай прэміі Францыі па літаратуры (1964) ён адмовіўся.
Зноскі
- ↑ а б Henri Michaux
- ↑ Henri Michaux // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в пасведчанне аб смерці — С. 21. Праверана 21 верасня 2022.
- ↑ Henri Michaux // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.